Максім Мірны стартаваў на Уімблдоне з перамогі

Максім Мірны стартаваў на Уімблдоне з перамогі

Беларускі тэнісіст Максім Мірны стартаваў на Уімблдоне з перамогі. У парным разрадзе разам з філіпінцам Трэтам Х'юі ён выйграў у іспанскага дуэта Пабло Карэньё Буста / Гільерма Гарсія-Лопес — 6:3, 7:6. У наступным раўндзе Мірны і Х'юі згуляюць з бразільска-пакістанскай парай Марсэла Дэмалінер /Айсам Курэшы.

Мірны гуляе на Уімблдонскім тэнісным турніры ўжо 20-ы раз. Дарэчы, 6 ліпеня яму споўніцца 39 гадоў.

Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Аляксандр Буры разам са славакам Ігарам Зеленаем прайгралі на старце нідэрландскаму дуэту Уэслі Кольхоф / Матве Мідэлькоп — 3:6, 6:3, 3:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі