Максім Мірны выйшаў у 1/8 фіналу "Ралан Гарос"

Максім Мірны выйшаў у 1/8 фіналу "Ралан Гарос"

Беларускі тэнісіст 38-гадовы Максім Мірны ў пары з філіпінцам Трэтам Х'юі выйшаў у 1/8 фіналу турніру "Вялікага шлема" "Ралан Гарос". У другім крузе яны перамаглі літоўска-чэшскі дуэт Рычардас Беранкс / Лукаш Росал — 6:3, 6:4.

Як вядома, на адкрытым чэмпіянаце Францыі Мірны застаўся апошнім прадстаўніком Беларусі. Раней ужо на старце прайгралі свае матчы Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка (у яе траўма) і Вольга Гаварцова.

Дарэчы, Максім Мірны выступіць і ў спаборніцтвах змяшаных параў разам з Юнг-Жчан Чан з Кітая.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі