Маладафронтаўцы будуць працягваць галадоўку

Актывісты арганізацыі "Малады фронт" маюць намер працягваць галадоўку салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам, якіх трымаюць за кратамі.  Як паведамляе БелаПАН, 8 траўня галадоўнікі-маладафронтаўцы сустрэліся з адвакатам Аўтуховіча Паўлам Сапелкам. Ён перадаў просьбу палітвязня да моладзі спыніць галадоўку. У гэты ж дзень моладзевых актывістаў наведалі прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі, якія таксама рэкамендавалі маладым людзям спыніць галадоўку.

Тым не менш моладзь вырашыла працягваць галадоўку салідарнасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі