Маладзёжная зборная Беларусі па футболе прайграла ў Жодзіне Кіпру
9 кастрычніка маладзёжная зборная Беларусі па футболе (U-21) прайграла ў Жодзіне зборнай Кіпра — 1:2. Гэта быў матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, апошні хатні паядынак для каманды Сяргея Яромкі. Адзіны гол у беларусаў з пенальці на 87-й хвіліне забіў Раман Давыскіба.
У гасцях беларуская зборная згуляла з Кіпрам унічыю — 1:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.