Мальцаў: Паведамленні пра танкі на мяжы з Украінай — глупства

Ён паведаміў дэпутатам, што Беларусь вымушаная ўмацоўваць мяжу з Украінай з-за сітуацыі ў гэтай краіне.



Мальцаў: "Мы зрабілі захады па ўзмацненню аховы на так званай "зялёнай мяжы". Але тое, што нехта бачыў там нейкія бронетрапспарцёры, танкі — гэта глупства. Узмацненне адбылося толькі за кошт памежных рэзерваў, міліцыі, унутраных войскаў. Але гэта толькі для кантроля рэжыма памежнай зоны".



Паводле слоў Леаніда Мальцава, сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы спакойная і "знаходзіцца пад кантролем". Зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі яе парушэння. У той жа час колькасць аўтамабіляў і пасажыраў, якія едуць праз мяжу, апошнім часам зменшылася.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі