“Марнатраўны сын”: пра “Уліс”, “Краму” і рок-паэзію — эфір з Аксёнцавым і Шупам

Кніга Фелікса Аксёнцава "Марнатраўны сын" / фота аўтара
Кніга Фелікса Аксёнцава "Марнатраўны сын" / фота аўтара

Ліпень у Варшаве пачынаецца з Тыдня беларускай культуры, які ладзіць Беларускі моладзевы хаб у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры. Але і па-за межамі Варшавы беларуская культура працягвае віраваць і радаваць новымі дасягненнямі. Да прыкладу, у Празе пабачыла свет кніга выбітнага беларускага рок-паэта Фелікса Аксёнцава, вядомага найперш па супрацы з легендарным гуртом “Уліс” (і не толькі) і які цяпер працягвае сваю творчасць на карысць беларускай культуры, жывучы ў Канадзе.

Якое значэнне для беларускай культуры мае творчасць айчынных рок-гуртоў? Як захаваць творчасць “генералаў рок-н-рола” і ці дастаткова для гэтага кніжнага выдання? Ці магчыма захаваць беларускасць за мяжой і якое значэнне для гэтага маюць творцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рок-паэт Фелікс Аксёнцаў і рэдактар выдавецтва “Вясна”, філолаг, перакладчык Сяргей Шупа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі