Марш суседзяў: разгоны і затрыманні па ўсёй краіне

Суседзі па Грушаўцы выйшлі на пратэст / Еўрарадыё
Суседзі па Грушаўцы выйшлі на пратэст / Еўрарадыё

У 113-ы пратэстны дзень беларусы зноў выйшлі гуляць — на марш "Марш суседзяў" — дамамі, дварамі, раёнамі. Сілавікі таксама выйшлі — як апошнія 16-ць нядзель — з вадамётамі, аўтазакамі, стрэльбамі і балончыкамі са слезацечным газам.

Паведамляецца аб вялікіх і маленькіх калонах і ланцугах салідарнасці ў розных гарадах — Лагойску, Жодзіна, Гродна, Смалявічах, Фаніпалі, Заслаўі, Гомелі, Брэсце, Сокале, Бараўлянах. Акцыі суправаджаюцца разгонамі і затрыманнямі. Вось як выглядаў канфлікт паміж пратэстоўцамі і сілавікамі ў Бараўлянах, дзе для разгону дэманстрантаў людзі ў чорным ўжылі слёзатачывы газ і, як мяркуецца, светлашумавую гранату.

У Мінску ў некаторых раёнах высадзіліся цэлыя арміі сілавікоў. Але і калоны суседзяў таксама выглядаюць пераканаўча.

https://t.me/euroradio/11645

Пасля разгонаў пратэстоўцы зноў бадзёра збіраюцца ў ланцужкі і калоны, стукаючы ў барабаны і водзячы карагоды. На дадзены момант праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе пра больш за 50 затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі