Марыя Калеснікава: калі вы глядзіце гэта відэа, значыць мяне арыштавалі
Апублікаваны відэазварот сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, запісаны да яе арышту. "Калі вы глядзіце гэта відэа, значыць мяне арыштавалі", — кажа яна ў яго пачатку.
Калеснікава заклікае беларусаў працягваць вулічныя пратэсты. Яна перакананая, што ўлада ад іх вар'яцее. "Пратэст скончыцца толькі нашай перамогай", — гаворыць палітык.
У звароце яна кажа, што штаб Віктара Бабарыкі не адмаўляецца ад ідэі правесці рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года. Таксама Марыя Калеснікава кажа, што будуць рабіцца спробы рэгістрацыі партыі.
Калеснікава была затрымана 7 верасня, значыць відэа было запісана да гэтай даты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.