Масква збіраецца спрасціць беларусам атрыманне расійскага грамадзянства

Масква збіраецца спрасціць беларусам атрыманне расійскага грамадзянства

Масква збіраецца спрасціць беларусам атрыманне расійскага грамадзянства. Такое ж новаўвядзенне можа пачаць дзейнічаць і ў дачыненні ўкраінцаў, як "блізкіх па менталітэце да расіян". Як інфармуе ria.ru, над законапраектам, які ўнясе змены ў закон аб грамадзянстве, працуе Міністэрства ўнутраных спраў РФ. Між іншым, прапануецца вызваліць беларусаў і ўкраінцаў ад праходжання сумоўя ў камісіі па прызнанні замежніка носьбітам рускай мовы.

МУС Расіі адзначае, што калі ў выпадку з украінцамі рашаючае значэнне мае "блізкі менталітэт", то ў выпадку з беларусамі — дзяржаўная руская мова ў Рэспубліцы Беларусь.

Калі законапраект будзе ўнесены ў расійскі ўрад, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі