Матчы зборнай Беларусі — на апошнім месцы па сярэдняй наведвальнасці

На групавым этапе чэмпіянату свету па хакеі матчы беларускай зборнай займаюць апошняе месца па сярэдняй наведвальнасці турніру. Як піша сайт by.tribuna.com, у сярэднім у групе B на гульні беларускай каманды прыходзіць 6922 гледачы. У групе А самую меншую сярэднюю наведвальнасць маюць матчы з удзелам каманды Францыі — 12 390.

Лідарам па наведвальнасці ў Празе з'яўляецца зборная Чэхіі — на матчы гаспадароў прыходзяць 17 337 гледачоў.

Антырэкордам наведвальнасці стаў матч Данія — Беларусь. На гэтую сустрэчу ў Астраве прыйшло толькі 4796 гледачоў.

Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі