Медцэнтр "Ладэ" пакуль не плануе прыпыняць аказанне паслуг
"Ладэ" пакуль не плануе прыпыняць аказанне паслуг. Пра гэта чытачцы Еўрарадыё паведамілі ў медцэнтры: яна патэлефанавала туды запытаць, як атрымліваць паслугі па медстрахоўцы.
У чацвер стала вядома, што Міністэрства аховы здароўя прыпыніла з 16 траўня дзеянне ліцэнзіі прыватных медцэнтраў "Ладэ" і "Клініка А1". Там былі выяўленыя разнастайныя парушэнні, у тым ліку і "грубыя". "Ладэ" правяралі ў Мінску, Брэсце і Гродне.
У "Ладэ" кажуць, што абслугоўванне па страхоўках працягваецца, а лекары працуюць "у штатным рэжыме".
Што будзе далей? Звычайна, прыпыненне ліцэнзіі азначае спыненне аказання медыцынскіх паслуг. Медцэнтры павінны выправіць парушэнні і паведаміць пра гэта ў міністэрства. Чыноўнікі ж прымуць рашэнне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.