Меліціна Станюта заваявала “серабро” на ЧЕ па мастацкай гімнастыцы

Па суме выступаў у чатырох відах Меліціна Станюта набрала 72,416 бала і саступіла толькі дзеючай чэмпіёнцы свету, расіянцы Яне Кудраўцавай, якая мела 73,499 бала. Трэцяе месца заняла ўкраінка Ганна Рызатдынава.



Яшчэ адна беларуска, Кацярына Галкіна, увайшла ў дзясятку і заняла 7-е месца. Усяго за ўзнагароды змагаліся 20 спартсменак.



Сярэбраная ўзнагарода чэмпіянату Еўропы стала для Станюты першай высокай узнагародай, заваяванай у індывідуальным першынстве. Раней яна выйгравала ў дарослых спаборніцтвах камандныя медалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі