Microsoft адключыла бота Тау за антысемітызм і антыфемінізм
Кампанія Microsoft вымушаная была адключыць бота для камунікавання Тау, які літаральна за суткі ў Твітэры развіў у сабе чалавеканенавісніцкія погляды. Гэта адбылося праз зламыснікаў, якія знайшлі ў боце загрожанасць і навучылі яго любіць Гітлера. Бота запусцяць зноў, калі ён будзе здольны супрацьстаяць такім атакам.
Бот Тау быў створаны для камунікавання з моладдзю ад 19 па 24 гадоў. Ён з’явіўся 23 сакавіка і з ім можна было паразмаўляць, у тым ліку ў Твітэры. Спачатку ён пісаў, што “людзі класныя”, але пасля праграма змянілася.
Сярод апублікаваных ім твітаў з’явіліся фразы ў падтрымку палітыкі Адольфа Гітлера ў дачыненні габрэяў, а таксама выпады супраць феміністак. Некаторыя паведамленні былі напісаныя па просьбе карыстальнікаў: яны прасілі бота нешта паўтарыць за імі, а ён пагаджаўся, паведамляе meduza.io