Мікалай Аўтуховіч галадае ў зняволенні 10-ы дзень

Адвакат Павел Сапелка наведаў свайго падабароннага — прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, які галадае ўжо 10-ы дзень за кратамі.  Па словах адваката, цяпер палітвязень знаходзіцца ў лякарні следчага ізалятара. Яго змясцілі туды практычна адразу пасля абвяшчэння галадоўкі. Стан здароўя Аўтуховіча сур'ёзна пагоршыўся: ён пачуваецца так, як на 30-ы дзень галадоўкі.

Як адзначыў Павел Сапелка, у Генпракуратуру Беларусі накіраванае хадайніцтва, у тым ліку аб змене меры стрымання. Акрамя таго, Мікалай Аўтуховўч папрасіў Генеральную пракуратуру ўзяць расследаванне гэтай крымінальнай справы да сябе.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч, абвінавачаны ў наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці, абвясціў галадоўку 16 красавіка. Прадпрымальнік патрабуе хутчэйшага завяршэння папярэдняга расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да сябе, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі альбо змены меры стрымання ўсім траім.

"Беларускі партызан"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі