Мікалай Лукашэнка атрымаў бронзу на дзіцячых спаборніцтвах па біятлоне

Мікалай Лукашэнка атрымаў бронзу на дзіцячых спаборніцтвах па біятлоне

У Раўбічах праходзяць спаборніцтвы па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер”. У іх удзельнічаюць юныя спартоўцы з усёй краіны, сярод якіх малодшы сын кіраўніка дзяржавы, Мікалай Лукашэнка.

Мікалай толькі сёлета вырашыў паспрабаваць свае сілы ў біятлоне і раней перамагаў на абласных дзіцячых спаборніцтвах. Цяпер ён выступаў сярод хлопцаў сярэдняй узроставай групы. Ён дакладна і хутка страляў, аднак на фінішы яго апярэдзілі: перамога дасталася 13-гадоваму Уладзіславу Гаўдзісу з Брэсцкай вобласці, а серабро ў мінчука Анатоля Штундэра, паведамляе TUT.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі