Мікалай Лукашэнка стаў біятланістам, ён выступіць у Раўбічах

Мікалай Лукашэнка стаў біятланістам, ён выступіць у Раўбічах

Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, стаў біятланістам, ён выступіць у Раўбічах. У бліжэйшыя выхадныя там пройдуць дзіцячыя спаборніцтвы па біятлоне “Снежны снайпер”. Гэта будзе рэспубліканскі фінал, у ім паўдзельнічае 168 спартсменаў. Як інфармуе сайт mlyn.by, на абласных спаборніцтвах Мікалай заняў першае месца сярод юнакоў 13-14 гадоў.

Дагэтуль Мікалай Лукашэнка гуляў у хакей за каманду “Грыфоны”, быў яе найлепшым нападаючым. Пра захапленне сына біятлонам Аляксандр Лукашэнка ўпершыню распавёў у жніўні мінулага года. Адбылося гэта пасля таго, як ён “убачыў па тэлевізары Домрачаву”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі