Мікалай Золатаў не згуляе са зборнай Бельгіі — з'ехаў з Бруселя ў Кіеў
Футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі Мікалай Золатаў не згуляе ў аўторак з Бельгіяй — з'ехаў з Бруселя ў сталіцу Украіны. Паведамляецца, што "па сямейных абставінах".
30 сакавіка беларуская зборная ў адборачным матчы чэмпіянату свету згуляе ў гасцях са зборнай Бельгіі, першай у сусветным рэйтынгу. Пачатак у 21:45 паводле беларускага часу.
Золатаву 26 гадоў, ён — ураджэнец Віцебска. У 2020-м гуляў за расійскі клуб "Урал", сёлета — за ўкранскі "Колас".
Летась Золатаў падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі і абураўся жорсткасцю сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.