Міхаіл Гардзяйчук забіў 100-ы гол у чэмпіянаце Беларусі
Міхаіл Гардзяйчук
Міхаіл Гардзяйчук забіў 100-ы гол у футбольным чэмпіянаце Беларусі (стаў 9-м футбалістам з такім дасягненнем у вышэйшай лізе). У пятніцу ў матчы 2-га тура брэсцкага "Дынама" з "Смаргонню" (4:1) ён запісаў на свой рахунак два галы і аддаў адну галявую перадачу.
Гардзейчуку 34 гады. Ён нарадзіўся ў Казахстане, куды савецкія ўлады выслалі яго сям'ю. Вярнуўся ў Беларусь, гуляў за пінскую "Хвалю", "Нафтан", "Белшыну", БАТЭ, брэсцкае "Дынама", выступаў за клубы Казахстана і Латвіі, за нацыянальную зборную Беларусі.
У іншым сённяшнім матчы тура "Днепр" і "Арсенал" згулялі ўнічыю 0:0. Чарговыя гульні прызначаны на суботу і нядзелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.