Міліцыя адпусціла заўзятараў, затрыманых на матчы Беларусь — Люксембург

Міліцыя адпусціла заўзятараў, затрыманых на матчы Беларусь — Люксембург

Міліцыя адпусціла заўзятараў, затрыманых на футбольным матчы Лігі нацыяў Беларусь — Люксембург, які прайшоў у Мінску ўчора ўвечары. Паводле Радыё Свабода, сама меней траіх чалавек затрымалі і даставілі ў Ленінскі РУУС. Праз некалькі гадзінаў іх адпусцілі без складання пратаколаў.

Непасрэдна перад пачаткам матча праблемы з міліцыяй мелі ўдзельнікі фанацкага руху В-12. Ім не дазволілі пранесці на сектар частку іх традыцыйнай сімболікі, а таксама барабаны. У выніку ўдзельнікі В-12 вырашылі адмовіцца ад прысутнасці на сектары.

Нагадаем, што напярэдадні сустрэчы зь Люксембургам прадстаўнікі ўладаў афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці некаторых крычалак, якія фанаты нацыянальнай зборнай выкарыстоўвалі падчас матчаў. Як паведамлялася, за іх выкарыстанне на стадыёне заўзятараў збіраюцца караць грашовымі штрафамі.

Перамогу ў матчы зь Люксембургам атрымала зборная Беларусі. Адзіны гол забіў Антон Сарока.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі