Міліцыя не адказала на заяву маці Рамана Бандарэнкі аб незаконнай праслухоўцы

Маці Рамана Бандарэнкі Алена / tut.by​
Маці Рамана Бандарэнкі Алена / tut.by​

У канцы лістапада ў эфіры тэлеканал СТВ выйшаў рэпартаж з праслухоўваннем тэлефонных размоў сваякоў забітага Рамана Бандарэнкі. Пасля гэтага яго маці звярнулася з заявай у міліцыю. Аднак праз тры з паловай тыдні ёй ніхто не адказаў.

— Ніякіх звестак, што з гэтай заявай адбываецца, у мяне няма. Са мной і маім адвакатам ніхто не звязваецца, — сказала tut.by Алена Бандарэнка.

31-гадовы мінчанін Раман Бандарэнка памёр у бальніцы 12 жніўня. Ён быў шпіталізаваны пасля таго, як невядомыя збілі яго на "Плошчы перамен".

Па факце забойства Бандарэнкі крымінальная справа да гэтага часу не заведзеная. Затое лекар Арцём Сарокін, які перадаў журналістам звесткі з яго медкарты, і карэспандэнтка tut.by Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял аб адсутнасці ў крыві хлопца алкаголю, былі затрыманыя і з'яўляюцца фігурантамі крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі