Міліцыя не дала правесці ў цэнтры Мінска “Марш за незалежнасць”

Моладзевыя актывісты не здолелі правесці ў цэнтры Мінска “Марш за незалежнасць”, прымеркаваны да ўгодак рэферэндуму 1995 года.
Дэманстрантаў, якія а 18-й гадзіне сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, узялі ў шчыльнае кола спецназаўцы. У адказ апазіцыянеры селі на тратуар.

Прыкладна праз 20 хвілін міліцыя зняла ачапленне, аднак як толькі маладзёны паспрабавалі накіравацца па запланаваным маршруце — у бок плошчы Незалежнасці, іх ізноў заблакавалі. Пасля перамоў з міліцыяй моладзь разышлася. Усяго на плошчы было каля 40 чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі