Міліцыя прыйшла з ператрусам у бабруйскі офіс АГП

Міліцыя прыйшла з ператрусам у бабруйскі офіс АГП

Увечары 9 сакавіка тры міліцыянты прыйшлі ў мясцовы офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі і зладзілі ператрус. Як распавяла ў гутарцы з Радыё "Свабода" сябра АГП Галіна Смірнова, мужчыны не паказалі ні ордэра на ператрус, ні якіх-небудзь іншых дакументаў. 

Па словах Смірновай, міліцыянты забралі асобнікі афіцыйна зарэгістраванай газеты "Новы час", а таксама бюлетэні "Маладыя дэмакраты". 

Таксама яны выхоплівалі сумку з рук у актывісткі аргкамітэта БХД Таісіі Кабанчук, якая прыйшла на офіс. У сумцы былі рэкламныя брашуры БХД. Па словах Кабанчук, толькі праз 15 хвілінаў штурханіны адзін з міліцыянтаў паказаў пасведчанне — гэта падпалкоўнік Рудзько

Дарэчы, на 12 сакавіка ў Бабруйску прызначаны "марш недармаедаў". Вулічныя акцыі з такой назвай, якія праходзяць у розных гарадах краіны, ужо сталі галаўным болем для ўладаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі