Міліцыя забараніла правядзенне акцыі супраць гвалту ў сям'і

Акцыя супраць гвалту ў сям'і "Сцяна", якую група студэнтаў планавала правесці 29—31 кастрычніка ў Мінску, не адбылася, паведамляе БелаПАН. У сталічным гіпермаркеце "Гіпа" па вуліцы Ракасоўскага, дзе ініцыятыўная група яшчэ раніцай 29 кастрычніка ўстанавіла макет сцяны, супрацоўнікі Ленінскага РУУС запатрабавалі спыніць акцыю.

Як растлумачыла ініцыятар акцыі Лілія Некрашэвіч, яе правядзенне было ўзгоднена з адміністрацыяй "Гіпа".

Паводле слоў Некрашэвіч, начальнік Ленінскага РУУС Мінска паведаміў ёй, што акцыя незаконная, бо ініцыятары павінны былі атрымаць дазвол на яе правядзенне ў гарвыканкаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі