Міліцыянеры знайшлі ў электрычцы сумку з амаль 50 тысячамі долараў
Падлік знойдзеных грошай / t.me/police_minsk
Жыхар Мінска забыўся ў прыгараднай электрычцы сумку, у якой былі амаль 50 тысяч долараў і 4,4 тысячы еўра. Ён ехаў з лецішча і заснуў. Калі ж пачуў, што аб'явілі яго прыпынак — "Лебядзіны", паспяшаўся выйсці з вагона. Толькі пасля ён згадаў пра сумку і звярнуўся ў міліцыю.
Пра пакінутую ў электрычцы сумку аператыўна паведамілі транспартнай міліцыі. І яе неўзабаве знайшлі — на станцыі "Мінск-Пасажырскі". Грошы былі на месцы, іх вярнулі мужчыне, піша @police_minsk.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.