Міліцыянты правялі ператрусы ў кватэрах актывістаў "Маладога фронту"
У Мінску міліцыі зладзілі ператрусы ў кватэрах актывістаў міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія). Як паведаміў БелаПАН, 25 сакавіка ў кватэру, дзе жыве актывіст арганізацыі Дзяніс Карноў, увайшлі пяцёра міліцыянтаў. У гэты момант у кватэры знаходзіліся Вадзім Ханяўка і Ілля Шыла.
Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што іх выклікала суседка, якая сказала, што ў кватэры адбываецца бойка. Яны агледзелі памяшканне, але нічога не забралі, бо ні агітацыйнай прадукцыі, ні сцягоў, ні расцяжак там не было. Не знайшоўшы нічога, яны сышлі.
Пасля візіту міліцыі Д.Карноў выявіў, што ў яго зніклі сто еўра, якія ляжалі на халадзільніку. З гэтай нагоды малады чалавек 26 сакавіка мае намер напісаць заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёна і УУС Цэнтральнага раёна Мінску.
Акрамя таго, адбыўся ператрус у кватэры, дзе жывуць Мікалай Дземідзенка і Валер Мацкевіч. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі сцяг руху "За Свабоду".