"Міна, на якую ўжо наступілі": на сайце БелАЭС з'явіўся незвычайны зварот

"Мина, на которую уже наступили": на сайте БелАЭС появилось необычное обращение

"Праца АЭС небяспечная! Трагедыя можа адбыцца ў любы момант!" — зварот з такім загалоўкам з'явіўся 25 красавіка на сайце БелАЭС. У звароце сказана, што ён падпісаны нібыта "неабыякавымі супрацоўнікамі".

"Раней шмат хто казаў: АЭС — бомба запаволенага дзеяння. Мы павінны абвергнуць гэта і заявіць: АЭС — міна, на якую ўжо наступілі. Варта падняць нагу i яна выбухне.

Цяпер усё трымаецца выключна на прафесіяналізме нашых спецыялістаў. І на ўдачы. Але ўдача — вельмі пераменлівая рэч. Сітуацыя пагаршаецца з кожнай гадзінай, і мы не маем ніякіх гарантый у заўтрашнім дні", — паведамляюць нібыта падпісанты звароту.

Неўзабаве ў ТГ-канале Мінэнерга з'явілася паведамленне, што сайт БелАЭС быў узламаны невядомымі, а апублікаваная раней інфармацыя з'яўляецца фэйкам.

"У цяперашні час сайт аднаўляюць, нейкі час ён будзе недаступны", — піша Мінэнерга.

26 красавіка спаўняецца 35 гадоў з моманту катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Надоечы мы пагаварылі з ліквідатарам аварыі Васілём Гулаем аб несправядлівасці, з якой сутыкнуліся беларускія ліквідатары пасля 2007 года.

"Мина, на которую уже наступили": на сайте БелАЭС появилось необычное обращение

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі