Мінабароны Літвы выказалася пра расійскую ваенную базу ў Беларусі

Мінабароны Літвы выказалася пра расійскую ваенную базу ў Беларусі

Міністэрства абароны Літвы выказалася пра расійскую ваенную базу ў Беларусі. У Вільні мяркуюць, што яе з'яўленне пагоршыць дачыненні з Літвой, пашкодзіць нармалізацыі адносін Мінска з NАТО і Еўрасаюзам.

"Не падлягае сумневу, што з'яўленне новай расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі небяспечнае дадатковай напружанасцю ў нашым рэгіёне і негатыўным уплывам на літоўска-беларускія адносіны. Гэта таксама перашкодзіць імкненню Беларусі нармалізаваць адносіны з ЕС і NАТО", — цытуе словы літоўскага міністра абароны Ёзаса Олекаса Радыё Свабода.

Кіраўнік Мінабароны Літвы пракаментаваў указанне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна міністэрствам абароны і замежных спраў РФ правесці перамовы з Беларуссю аб стварэнні базы Ваенна-паветраных сілаў (здарылася гэта пасля сустрэчы ў Сочы Лукашэнкі і Пуціна).

Олекас таксама звярнуў увагу на тое, што афіцыйны Мінск пакуль не апублікаваў сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі