Мінадукацыі не хоча беларускамоўных дзённікаў з нацыянальнай сімволікай
У Міністэрстве адукацыі лічаць, што выпушчаныя Мінскай фабрыкай каляровага друку беларускамоўныя дзённікі з нацыянальнай сімволікай нельга выкарыстоўваць у навучальна-выхаваўчым працэсе. Прычына ў тым, што ўзоры гэтай прадукцыі нібыта не былі зацверджаныя. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, які атрымаў з Мінадукацыі адказ на свой зварот.
У лісце ад 10 верасня Трусаў паведамляў, што з ініцыятывы ТБМ ужо другі год для навучэнцаў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ друкуюцца дзённікі на дзяржаўнай беларускай мове з малюнкам помнікаў нацыянальнага дойлідства. У гэтым навучальным годзе іх наклад вырас утрая і даведзены да 75 тыс. асобнікаў. Аднак кіраўніцтва некаторых школ не дазваляе дзецям карыстацца такімі дзённікамі, бо яны, на думку чыноўнікаў, перагружаныя нацыянальнай сімволікай. Трусаў прасіў міністра адукацыі Аляксандра Радзькова забяспечыць бесперашкоднае карыстанне беларускамоўнымі дзённікамі, якія спрыяюць выхаванню патрыятычных пачуццяў маладых беларусаў.
У адказе з Мінадукацыі гаворыцца, што згаданыя дзённікі выпускаюцца "з парушэннем тэхнічных умоваў" — у цвёрдых вокладках з вострымі бакамі, што ў мэтах бяспекі "наогул не дазволена" для малодшых школьнікаў і прыводзіць "да павелічэння агульнай вагі партфеля вучня". Аўтары адказу паведамляюць, што на выданнях выкарыстоўваюцца малюнкі дзяржаўных герба і сцяга, якія не адпавядаюць эталонам, а "форма выкладання і змест тэксту ў дзённіках" не прайшлі абавязковага ўзгаднення ў Мінадукацыі.
У каментары БелаПАН галоўны рэдактар Мінскай фабрыки каляровага друку Яўген Малашэвіч паведаміў, што іх прадукцыя выпускаецца ў адпаведнасці з дзейснымі тэхнічнымі ўмовамі і стандартамі. Пазіцыю Мінадукацыі ён растлумачыў "імкненнем манапалізаваць вытворчасць і продаж дзённікаў, а таксама не дапусціць на рынак прадукцыю МФКД".