Мінчанін здаў у міліцыю рарытэтны кулямёт “Максім” (відэа)

Жыхар сталічнага пасёлка Сокал добраахвотна здаў у міліцыю стары кулямёт “Максім” узору 1927 года. Мужчына вырашыў прынесці яго праваахоўнікам, бо цяпер якраз ідзе акцыя “Арсенал”, у часе якой можна здаць зброю і не трапіць пад санкцыі за яе захоўванне.

Уладальнік рарытэтнага “Максіма” патлумачыў, што знайшоў яго на гарышчы хлява бацькоўскага дома. Як мяркуюць спецыялісты, такі кулямёт маглі ўсталёўваць на самалёце або бронетранспарцёры. Гэтая версія “Максіма” выпускалася ў колькасці 100 штук.  

Цяпер эксперты высвятляюць, ці можна цяпер лічыць такі кулямёт агнястрэльнай зброяй і ці магчыма з яго страляць. Пасля яго перададуць або ў музей Вялікай айчыннай вайны, або на “Лінію Сталіна”.

Апроч таго, мужчына здаў 84 патроны калібру 7,62, якія былі выпушчаныя ў 1941 года. Патроны добра захаваліся.

Як паведамілі БелаПАН у Кастрычніцкім РУУС Мінска, калі б мінчанін не здаў кулямёт і патроны, яму б магло пагражаць да сямі год турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі