"Мінчанка" згуляе ў расійскай суперлізе ў будучым сезоне
Беларуская валейбольная жаночая каманда "Мінчанка" згуляе ў расійскай суперлізе ў будучым сезоне. Такое рашэнне ў пятніцу прыняло кіраўніцтва Усерасійскай федэрацыі валейбола. У жаночай суперлізе разам з беларускім клубам будзе 12 каманд, інфармуе "Прессбол".
Для "Мінчанкі" мінулы сезон быў удалым, яна трэці раз запар стала чэмпіёнам Беларусі і дайшла да фіналу Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола. Пра тое, што беларуская каманда будзе гуляць у расійскай валейбольнай суперлізе, упершыню было заяўлена ў пачатку траўня на яе ўшанаванні па выніках сезону.