У беларускім валейбольным клубе станоўчы тэст на COVID-19, перанесены матчы
У беларускім валейбольным клубе "Мінчанка" станоўчы тэст на COVID-19, паведамляе яго прэс-служба. З-за гэтага перанесены два гасцявыя матчы Суперлігі з яе ўдзелам: 21 кастрычніка з "Туліцай" з Тульскай вобласці Расіі і 24 кастрычніка з "Дынама-Ак Барсам" з Казані.
Гэтай восенню "Мінчанка" ўжо была на 14-дзённым каранціне.
vk.com/vc_tulitsa
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.