Мінчук атрымаў 15 сутак за фота прапагандыста, якое адаслаў блогеру Матольку

Мінчук атрымаў 15 сутак за фота прапагандыста, якое адаслаў блогеру Матольку

34-гадовы жыхар Мінска Андрэй Антонаў атрымаў 15 сутак арышту за тое, што адаслаў фота прапагандыста Аляксандра Бянько блогеру Антону Матольку.

На фота меркавана аўтар прапагантыстскага каналу "Жёлтые сливы" набывае ў краме алкаголь. Яно з'явілася ў ТГ Антона Матолькі, прызнаным уладамі экстрэмістскім. 24 чэрвеня Матолька паведаміў, што хлопец, які зрабіў фота, затрыманы. 

Як піша @viasnanazirae, 28 чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Антонава судзілі па справе за "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП). Атрымліваецца, цяпер можна загрымець на Акрэсціна нават за фота.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі