Мінчук на Эльбрусе сарваўся на вышыні амаль 5 км (відэа)
Пры спробе ўзыходжання на Эльбрус са скалы на вышыні 4800 метраў сарваўся беларускі альпініст. Як паведамляе прэс-служба МНС Расіі, мужчына атрымаў траўму грудной клеткі і цяпер знаходзіцца ў шпіталі Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі.
36-гадовы мужчына сарваўся са скалаў Пастухова і сам звярнуўся да ратавальнікаў з просьбай аб дапамозе. У пошуках пацярпелага турыста ўдзельнічалі шэсць ратавальнікаў і два верталёты.
Мінчука спусцілі на паляну Азау і перадалі брыгадзе медыкаў.
Дарэчы, тры гады таму пра пад'ёме на Эльбрус адзін з нашых суайчыннікаў загінуў. 33-гадовы Дзмітрый Рубін сарваўся на вышыні амаль 4900 метраў. Гэта таксама адбылося на скалах Пастухова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.