Мінчук набыў у краме крэветкі. Выявілася, што гэта скручаныя крабавыя палачкі

Мінчук набыў у краме крэветкі. Выявілася, што гэта скручаныя крабавыя палачкі

Мінчук Дзмітрый Грыгараў вырашыў пацешыць сябе марскім кактэйлем з кальмараў, мідыяў, васьмінога ў крэветак. Ён купіў замарожаны кактэйль на вагу у адной з крамаў "Карона". 

Аднак дома, калі размарозіў прадукты і пачаў гатаваць, мужчына высветліў, што ўласна крэветак у кактэйлі няма — там былі крабавыя палачкі ў форме крэветак. "Зробленыя вельмі падобна, у замарожаным выглядзе распазнаць — без шанцаў. У выніку страва была сапсаваная", — канстатуе Грыгараў.

Пра гэты выпадак ён напісаў у Фэйсбуку. Дарэчы, сетка крамаў "Карона" адрэагавала на крытыку і адказала мінчуку.

Выявілася, што вытворцам гэтай прадукцыі з'яўляецца кампанія VICI.

"Для зручнасці пакупнікоў мы ўказваем інфармацыю пра склад прадуктаў на вагу на спецыяльных таблічках (прымацавалі фота). У дадзеным выпадку "крэветкі" — гэта выраб, фармаваны з сурымі, г.зн. імітацыя з сурымі", — тлумачаць прадстаўнікі "Кароны".

Вынаходства вытворцаў не можа не радаваць. Чакаем, што неўзабаве ў беларускіх крамах з'явяцца ласасіна, фармаваная з селядца, і ялавічына, фармаваная са свініны. 

Мінчук набыў у краме крэветкі. Выявілася, што гэта скручаныя крабавыя палачкі
Фота з акаўнту Грыгарава на Фэйсбуку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі