Мінэканомікі пад дэнамінацыю павышае тарыфы на транспартаванне электраэнергіі
Міністэрства эканомікі пад дэнамінацыю павышае тарыфы на транспартаванне электраэнергіі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі №43 ад 24 чэрвеня 2016 года за подпісам міністра Уладзіміра Зіноўскага.
Гэты дакумент уносіць змены ў пастанову Мінэканомікі №23 ад 29 сакавіка 2012 года. У прыватнасці, гаворыцца: "Словы "305 рублёў за 1 кВт·гадз." замяніць словамі "0,04 беларускага рубля за 1 кВт·гадз."
Прынтскрын з сайта pravo.by