Мінэнерга Беларусі: Перамовы аб зніжэнні цаны на расійскі газ працягваюцца

Мінэнерга Беларусі: Перамовы аб зніжэнні цаны на расійскі газ працягваюцца

Перамовы аб зніжэнні цаны расійскага газу для Беларусі працягваюцца, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч. У беларускім ведамстве пацвярджаюць інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб перамовах віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі з расійскім калегам Аркадзем Дварковічам, што адбыліся ў Маскве 2 сакавіка, аднак іх вынікі пакуль не каментуюць.

Згодна са звесткамі расійскага выдання "Коммерсант", Беларусь просіць у Расіі часовую зніжку на прыродны газ. Пры гэтым крыніцы кажуць пра два варыянты зніжэння цэны: скідку 25 долараў з базавай цэны кантракта або дысконт да канчатковай цаны кантракта.

13 студзеня Дварковіч і Сямашка ўжо правялі перамовы па гэтым пытанні, аднак згода не была дасягнутая. Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі раней заявіў, што яго ведамства разлічвае на зніжэнне кошту расійскага газу ў 2016 годзе больш як на 10 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Хаця, паводле яго слоў, і цяпер яна прымальная — 142,37 долара за 1 тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі