Мінэнерга лічыць эканамічна абгрунтаваным імпарт электраэнергіі з Расіі
Пастаўка Расійскай электраэнергіі чакаецца ў верасні.
Імпарт расійскай электраэнергіі эканамічна абгрунтаваны і з'яўляецца "дадатковай мерай, якая закліканая забяспечыць надзейнасць электразабеспячэння напярэдадні асенне-зімовага перыяду", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на заяву Мінэнерга.
Такім чынам міністэрства пракаментавала інфармацыю аб тым, што Беларусь плануе імпартаваць каля 300 млн кВтч электраэнергіі з Расіі.
Пастаўка чакаецца ў верасні. Закупляць электраэнергію з Расіі ў кастрычніку рэспубліка не плануе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.