Мінгарвыканкам адмовіўся тлумачыць арганізатарам канцэртаў, за што іх забараняе

Мінгарвыканкам адмовіўся тлумачыць арганізатарам канцэртаў, за што іх забараняе

Арганізатары канцэртаў атрымалі адказ на свой калектыўны зварот у Мінгарвыканкам.

Як распавядала Еўрарадыё, у сярэдзіне чэрвеня канцэртныя прамоўтары напісалі калектыўны ліст у Мінгарвыканкам. Нагодай для яго стаў шэраг забаронаў на канцэрты, якія чыноўнікі тлумачылі "нізкім мастацкім узроўнем" выступоўцаў. Арганізатары канцэртаў папрасілі патлумачыць крытэрыі, якімі карыстаюцца чыноўнікі. 

Адказ ім прыйшоў за подпісам кіраўніцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай, піша сайт tuzinfm.by. У лісце чыноўніца адзначыла, што ёсць Кодэкс аб культуры і яны не надзеленыя правам тлумачыць гэты закон. 

Дарэчы, мінскія чыноўнікі паведамілі, што за студзень-травень 2018 года яны адмовілі арганізатарам канцэртаў 66 разоў.

Каментуючы гэты ліст, адзін з ініцыятараў звароту, дырэктар клюбу ili Яўген Бялоў заявіў, што не задаволены ім: "Адказ быў прадказальны, але мне ўсё адно вельмі шкада, што чыноўнікі занялі неканструктыўную пазыцыю. У дзейных нарматыўных актах няма ні ўказанняў нешта тлумачыць, але няма і забароны на тое, дык чаму б не стварыць прынамсі бачнасць дыялогу?".

Мінгарвыканкам адмовіўся тлумачыць арганізатарам канцэртаў, за што іх забараняе
Фота: tuzinfm.by
Мінгарвыканкам адмовіўся тлумачыць арганізатарам канцэртаў, за што іх забараняе
Фота: tuzinfm.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі