Мінінфармацыі зарэгістравала незалежную газету

Міністэрства інфармацыі зарэгістравала незалежную газету "Узгорак". Газета распаўсюджваецца на тэрыторыі Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў.
Рэдактар газеты Эдуард Брокараў спрабаваў і раней некалькі разоў зарэгістраваць газету, але па старым законе "Аб СМІ" патрэбнае было узгадненне юрыдычнага адрасу газеты з мясцовай уладай, якая рабіла ўсё, каб не зарэгістраваць выданне.

У незарэгістраваным выглядзе выйшлі 63 нумары газеты накладам 299 асобнікаў. 

Частку накладу прадавалі, бо мелася ліцэнзія на гандаль. Ужо тады газета выходзіла "ў нуль". Эдуард Брокараў лічыць, што газета зможа выйсці на прыбытак і атрымаць фінансавую незалежнасць. Таму цяпер рэдакцыя плануе актыўна працаваць, распавёў Еўрарадыё рэдактар газеты Эдуард Брокараў:

"Плануем працаваць. Без рэгістрацыі было працаваць складаней, бо газета не мае прыбытку. А цяпер мы зможам выдаваць большыя наклады, прымаць рэкламу, плаціць заробкі".

Рэгістрацыю выдання Брокараў лічыць невыпадковым:

"Калі зарэгістравалі "Рух за Свабоду" я падараваў Мілінкевічу вершаванку. Яна так гучыць: 

Як нарэшце далі згоду
ўлады "Руху за Свабоду", 
бацька стаў такі харошы, 
бо з Еўропы хоча грошай. 


Я думаю, гэта і нас датычыцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі