Мінінфармацыі засакрэціла спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знік з сайта Міністэрства інфармацыі. Пад загалоўкам на сайце знаходзіцца проста пустое месца.
Пералік матэрыялаў знік пасля публікацыі на сайце Еўрарадыё ад 12 кастрычніка "Мінінфарм “распаўсюджвае” экстрэмісцкія матэрыялы… законна?". У спісе, як заўважыла Еўрарадыё, былі размешчаныя неактыўныя спасылкі на сайты і суполкі ў сацсетках, прызнаныя экстрэмісцкімі. Скапіяваўшы спасылкі, можна спакойна адкрыць сайты, прызнаныя экстрэмісцкімі.
У каментары Еўрарадыё старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец паведаміў, што Мініфарм абавязаны размяшчаць пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў. Здзівіла яго толькі тое, што гэтыя сайты адчыняюцца.