Міністр замежных спраў Польшчы сустрэнецца ў Мінску з Лукашэнкам

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэнецца ў Мінску з Лукашэнкам

Стала вядомая праграма візіту ў Беларусь міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. Працоўны візіт працягнецца два дні — 22 і 23 сакавіка. Радыё Свабода паведамляе, што запланаваная сустрэча Вашчыкоўскага з Аляксандрам Лукашэнкам і з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем. Прэс-служба МЗС Беларусі адзначае, што міністры "абмяркуюць увесь спектр двухбаковых адносін, надаўшы асаблівую ўвагу тэматыцы эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый, сітуацыі ў рэгіёне".

22 сакавіка а 11-й гадзіне Вітальд Вашчыкоўскі ўскладзе кветкі да магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Курапаты. Праз дзве гадзіны ён наведае польскі візавы цэнтар, які нядаўна пераехаў у гандлёвы цэнтр "Галілеа". 23 сакавіка міністр будзе ў Гродне, ускладзе кветкі да помніка Элізе Ажэшцы, сустрэнецца з мясцовымі палякамі. З прыватным візітам Вашчыкоўскі наведае могілкі і польскую школу ў Ваўкавыску, які з'яўляецца родным горадам яго маці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі