Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі просіць у Беларусі сыру
Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі прапануе Беларусі, каб яна пастаўляла больш малакапрадуктаў, якіх мала вырабляецца ў РФ. Аб гэтым паведаміла 30 мая на прэс-канферэнцыі кіраўніца міністэрства Алена Скрыннік.
"Мы прапануем структураваць прагнозны баланс, перападпісаць яго і даць Беларусі магчымасць пастаўляць нам больш той прадукцыі, якой мы вырабляем. Мы менш вырабляем сыру. Мы ім прапаноўваем да нас увозіць больш не сухога малака, якое мы самі зацікаўлены вырабляць і закупляць у інтэрвенцыйны фонд, а ўвозіць сыр", — сказала міністр.
Яна зазначыла, што, паводле прагнознага балансу, Беларусь можа ўвозіць на тэрыторыю Расіі 2,8 млн. тон малочнай прадукцыі за год. "Яны, вядома, увозяць больш", — зазначыла Скрыннік, удакладніўшы, што аб'ём несанкцыянаванага ўвозу малочнай прадукцыі складае 30%. Беларусь ад агульнага аб'ёму вырабленай у сябе малочнай прадукцыі, якая складае 6 млн. тон, увозіць у Расію больш за 4 млн. тон, паведаміла кіраўнік Мінсельгасу РФ.
БелаПАН