Міністр абароны Украіны расказаў Савету ЕС пра авіябомбы РФ вагой да 1,5 тоны
Украінскія вёскі і гарады на лініі фронту ляжаць у руінах
22 красавіка міністр абароны Украіны Рустэм Умераў разам з міністрам замежных спраў Дзмітром Кулебам паўдзельнічаў у пасяджэнні Савета ЕС. Разглядалася сітуацыя ва Украіне.
"У гэтым годзе Расія запусціла тысячы ракет і дронаў-камікадзэ, звяртаючыся да беспрэцэдэнтнага ўжывання кіраваных авіябомбаў вагой да 1,5 тоны, якія здольныя знішчаць усё на сваім шляху, — гаварыў Умераў. — Гэтыя бомбы дазваляюць акупантам прасоўвацца праз руіны".
Украінскі міністр абароны адзначыў неабходнасць умацавання ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, "што дапаможа ўратаваць тысячы жыццяў". Украіна ў гэтай справе спадзяецца на Захад.
"Трывалае партнёрства паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам з'яўляецца ключом да нашай агульнай перамогі і вяртання міру на наш кантынент", — дадаў Умераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.