Міністр фінансаў М. Корбут шпіталізаваны, яго стан ацэньваецца як цяжкі
Шпіталізаваны міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут. У ноч на 14 сакавіка яго прывезлі ў Рэспубліканскую бальніцу Упраўлення справамі прэзідэнта.
Паводле звестак інтэрнэт-выдання "Белорусские новости", у міністра інсульт, яго стан ацэньваецца як цяжкі.
Адзначым, што Корбуту 59 гадоў. Мінфін ён ачольвае ўжо дзесяць гадоў.