Міністр культуры: Яшчэ раз паўтараю, што чорных спісаў у Беларусі не існуе

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падводзіў вынікі 2014 года і планы на 2015-ы. На просьбу Еўрарадыё патлумачыць сітуацыю з пастаяннымі дзіўнымі адменамі канцэртаў Змітра Вайцюшкевіча ды шэрагу іншых беларускіх выканаўцаў чыноўнік “з’язджае” на “мы дапамагаем беларускім музыкам як можам” і дадае класічнае:

“Я вам афіцыйна заяўляю, што сёння ніякіх чорных спісаў няма, — кажа Барыс Святлоў. — Тое, што там нешта адбываецца ў канкрэтных дамах культуры, дык няхай за гэта адказваюць тыя дамы культуры ці мясцовыя ўлады, на тэрыторыі якіх гэта адбываецца. Я прадстаўляю Міністэрства культуры, а не ЖКГ, так што пытанне з электрычнасцю ды трубамі не да мяне. Я яшчэ раз адказваю, што пытанне чорных спісаў невырашальнае, бо іх проста не існуе”.

Самай папулярнай тэмай для абмеркавання стаў скандал вакол фільма “Мы браты”, які здымаецца на замову Міністэрства культуры. Падрабязнасці пра сённяшняе становішча стужкі глядзіце тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі