Міністр спорту Беларусі: нашыя атлеты пакажуць у Пекіне найлепшы вынік

Беларускія атлеты на Алімпіядзе ў Пекіне пакажуць найлепшы вынік за ўсю гісторыю выступлення на Гульнях асобнай камандай. Такую заяву зрабіў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў.
На ўрачыстым сходзе, прысвечаным афіцыйнай цырымоніі провадаў беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпіяду ў Пекін ён нагадаў, што найбольш узнагарод летніх Алімпійскіх гульняў беларуская каманда прывезла ў 2000 годзе з Сіднэю. Тады было заваявана 17 медалёў, 3 з якіх залатыя.

У Пекіне беларуская дэлегацыя будзе самай прадстаўнічай за ўвесь час выступленняў на Гульнях. У яе склад увойдуць 182 спартсмены ў 26 відах спорту, нагадвае "Наша ніва"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі