Міністр спорту не ведае, якія чэмпіянаты свету праходзяць? (відэа)
Падчас нарады ў Лукашэнкі Аляксандр Шамко не змог назваць сёлетнія сусветныя турніры, але паабяцаў заваяваць на іх 15-17 медалёў.
Нагадаем, што 15 жніўня ў кіраўніка дзяржавы прайшла нарада, прысвечаная праблемам таварыства "Дынама" і шляхам іх вырашэння. Закраналіся і больш шырокія праблемы беларускага спорту. Еўрарадыё паслухала дыялог паміж кіраўніком дзяржавы і міністрам Аляксандрам Шамко:
Лукашэнка: Які ў нас спорт, вось міністр зараз і раскажа.
Шамко: Парадавацца, па вялікім рахунку, няма чым. Статыстыка сёння такая, што за прамінулыя 15 чэмпіянатаў свету ў 2013 годзе (гэта 7 зімовых і 8 летніх відаў спорту) у нас заваяваны адзін залаты медаль.
Лукашэнка (здзекліва): 15 чэмпіянатаў — аж адзін медаль заваявалі залаты!
Шамко: Мы ставім больш амбіцыйныя планы, і гэта планы не проста...
Лукашэнка: У астатніх на гэты годы чэмпіянатах свету вы хочаце...
Шамко: Будзем змагацца за 15-17 медалёў.
Лукашэнка: Дык а адкуль яны будуць, калі ў вас поўны развал у спорце?
Шамко: Не ўсё так кепска. Я ніжэй спынюся, хаця я не...
Лукашэнка: На якіх жа гэта чэмпіянатах вы хочаце заваяваць гэта?
Шамко: Будучыя чэмпіянаты... (Гартае паперы з запісамі.)
Лукашэнка: Калі вы без паперкі іх не ведаеце, вы іх не заваюеце.