Міністр унутраных справаў правярае Пінск

Галоўны міліцыянт Беларусі ўжо тыдзень інспектуе Брэсцкую вобласць. Сёння настала чарга сталіцы Палесся. У Пінску Анатоль Куляшоў ладзіць нараду з мясцовымі сілавікамі. У горадзе ёсць вялікая праблема — расце ўжыванне наркотыкаў. Акрамя таго, сёлета некаторыя мясцовыя сілавікі былі замяшаныя ў карупцыйных скандалах.

Адметнасцю  візіта кіраўніка МУС стала тое, што міністр сам сядае за руль службовай  Audi і едзе не па ўзгодненым маршруце. Гэта вельмі нервуе ягонае атачэнне, бо часам генерал знікае з іхнага поля зроку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі