Міністр ЖКГ пагражае карамі аматарам "падкруціць" лічыльнікі

Міністр ЖКГ пагражае карамі аматарам "падкруціць" лічыльнікі

Аматараў "падкруціць" лічыльнікі будуць караць больш жорстка. Пра гэта 14 сакавіка паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Па словах чыноўніка, якія перказвае БЕЛТА, гаворка пра нядобрасумленных плацельшчыкаў, якія маніпулююць з лічыльнікамі, ішла на нарадзе па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг, якая прайшла ў Аляксандра Лукашэнкі.

Міністр паведаміў, што кіраўнік дзяржавы даручыў "зрабіць больш жорсткай адказнасць грамадзян, якія будуць абвінавачаныя ў тым, што яны хаваюць рэальныя паказанні прыбораў уліку". Механізм кантролю распрацуюць разам Міністэрства ЖКГ і Камітэт дзяржкантролю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі