Мінск хвалюе вайна, рэгіёны — лядоўня: разрыў сярод беларусаў павялічваецца

Многім беларусам складана знайсці працу, і гэта засланяе вайну і мабілізацыю / kp.ru
Многім беларусам складана знайсці працу, і гэта засланяе вайну і мабілізацыю / kp.ru

Разрыў паміж жыццём у Мінску і ў рэгіёнах павялічваецца. Яшчэ ў канцы 2021 года беларусаў па ўсёй краіне хвалявала прыкладна адно і тое ж. Цяпер мінчане больш баяцца вайны і мабілізацыі, а ў рэгіёнах часцей кажуць пра кепскае эканамічнае становішча і складанасці з пошукам працы.

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі Цэнтра новых ідэй па выніках лютаўскага апытання. Яно праводзілася анлайн сярод пратэснай аўдыторыі. Атрымана 1775 адказаў. Выбарка зрушаная ў бок рэспандэнтаў, якія маюць вышэйшую адукацыю — 74% апытаных. Доля рэспандэнтаў з Мінска складае 27%, жыхароў вёсак — 12%. Астатняя частка прыпадае на іншыя населеныя пункты.

Даследчыкі адзначаюць, што такая выбарка не дазваляе распаўсюдзіць высновы на ўсё беларускае грамадства. Тым не менш гэта дае ўяўленне пра жыццё беларусаў, бо з праблемамі ў медыцыне, адукацыі або з кепскімі дарогамі сутыкаюцца ўсе, хоць і могуць гэта па-рознаму ўспрымаць.
 

Пяць асноўных праблем беларусаў

Праблемы ў беларусаў не ўсюды аднолькавыя, таму ў справаздачы тры блокі: мінчане, жыхары абласных цэнтраў і жыхары рэгіёнаў. Пад рэгіёнамі разумеюцца аграгарадкі і вёскі, пад гарадамі — гарадскія пасёлкі, раённыя цэнтры.

Минск волнует война, регионы — холодильник: разрыв среди белорусов увеличивается
Пяць асноўных праблем, якія хвалююць беларусаў / Цэнтр новых ідэй

— У рэгіёнах пазіцыя "міліцыя не выклікае даверу" знаходзіцца толькі на пятым месцы, хоць у Мінску яна на першым, — працягвае эксперт.

Адсутнасць добрай працы хвалюе 13% апытаных у Мінску, 43% — у абласных цэнтрах і 53% — у рэгіёнах. Пры гэтым 90% рэспандэнтаў па ўсёй краіне адзначаюць, што знайсці добрую працу цяжка.

— І больш за 80 працэнтаў апытаных з райцэнтраў лічыць, што добрай працы ў іх населеных пунктах проста няма. Як сказаў адзін з удзельнікаў, праца ёсць — грошай няма, — кажа незалежны даследчык Міхаіл Мацкевіч.
 

“Пагроза патэнцыйнай смерці робіцца не такой важнай”

Яшчэ адно адрозненне ў залежнасці ад месца жыхарства — гэта розніца ўспрымання пагрозы мабілізацыі.

— У Мінску і ў абласных гарадах гэты працэнт высокі, — працягвае Мацкевіч. — Усім важна чытаць і глядзець навіны пра вайну ва Украіне, але ў той жа час у рэгіёнах настолькі высокая доля сацыяльных і эканамічных праблем, што пагроза мабілізацыі, то-бок па сутнасці пагроза патэнцыйнай смерці, робіцца не такой важнай у параўнанні з пагрозай для жыхароў Мінска. І гэта, напэўна, адна з самых цікавых высноваў даследавання.

Пра пагрозу мабілізацыі кажуць 48% апытаных у Мінску, а вось у іншых частках Беларусі гэта не трапіла ў топ-5 праблем.

Пры гэтым пратэсна настроеныя беларусы вельмі моцна пагружаныя ў ваенную павестку. Даследчыкі прасілі ацаніць па шкале да 10 цікавасць да пэўных тэм у навінах. Інфармацыя пра вайну аказалася найбольш актуальнай.

Минск волнует война, регионы — холодильник: разрыв среди белорусов увеличивается
Якія навіны найбольш хвалююць пратэсных беларусаў / Цэнтр новых ідэй

Потым у топе арышты, рэпрэсіі, палітвязні і рост цэн. З такой павесткай нядзіўна, што 39% рэспандэнтаў згодныя, што беларускае грамадства знаходзіцца ў дэпрэсіі. Яшчэ 48% сказалі, што хутчэй згодныя з гэтым сцверджаннем.

Да гэтага дадаецца незадаволенасць якасцю медыцыны. Праўда, тут таксама вынікі не для ўсёй Беларусі аднолькавыя. Пра нізкую якасць медпаслуг гаворыць 41% апытаных з рэгіёнаў, а ў Мінску і абласных цэнтрах такая праблема прыкладна ў 20% рэспандэнтаў.

Да адукацыі ў людзей пытанняў менш. Тым не менш у Мінску 22% заяўляюць пра дрэнную якасць адукацыі. А ў абласных цэнтрах і рэгіёнах — 13% і 10% адпаведна.

Минск волнует война, регионы — холодильник: разрыв среди белорусов увеличивается
Асноўныя праблемы ў розных населеных пунктах / Цэнтр новых ідэй

Цяпер беларусы спрабуюць выжываць. З аднаго боку — вайна, з другога — дзяржава, да якой няма даверу і якую ўспрымаюць як праблему. І пры гэтым цяжкая эканамічная сітуацыя. Нам здаецца, што становішча ў рэгіёнах будзе пагаршацца далей. У дзяржавы ўсё менш і менш інструментаў, а цяпер і жадання працаваць з гэтай праблемай, — заключае Антон Раднянкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі